Хор святароў Гродзенскай епархіі пад кіраўніцтвам пратадыякана Дзімітрыя Шэпелева наведаў 20 кастрычніка ўрочышча Курапаты — месца пахавання ахвяр сталінскага тэрору. Святары ўзнеслі малітвы аб нявінна забітых і правялі памінальную літыю, паведамляе афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы.
У першай палове дня хор удзельнічаў у XVIII Пакроўскім міжнародным фестывалі «Державный глас».
Нагадаем, што хор святароў Гродзенскай епархіі - прызнаны вакальны калектыў, лаўрэат шэрагу міжнародных конкурсаў. У актыве хору — першае месца на фестывалі праваслаўных песнапенняў у польскай Гайнаўцы (2012).
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…