Буйнай перамогай над «Лідай» 20 кастрычніка «Нёман» аднавіў удзел у чэмпіянаце Беларусі. Абласное дэрбі скончылася перамогай гродзенскай каманды з лікам 5:1.
Каманды ў Лідзе паказалі баявы матч, але больш актыўнымі апынуліся гродзенскія хакеісты.
«Ліда» — «Нёман» 1:5 (0:0, 1:3, 0:2)
галы:
22:40 0:1 — Лебедзеў
30:08 1:1 — Нікалішын (Ткачук, Філічкін, — бол.)
33:29 1:2 — Ляўша (Кіслы, Хараманда)
39:44 1:3 — Баярчук (С.Маляўка, А.Маляўка)
47:38 1:4 — Кіслы (Смураў, Елісеенка)
58:09 1:5 — Савінаў (Лебедзеў, Пятроў)
Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:
— Гульня мне спадабалася, праходзіла на вялікіх хуткасцях, добрыя атакі праводзілі каманды, вельмі актыўна спрабавалі гуляць. Быў нядрэнны першы перыяд, але ў другім — як мы кажам «Спешылаў прыйшоў» і ўсе хутка спрабавалі нешта зрабіць. І супернік стараўся нешта рабіць. Не атрымлівалася рабіць тое што планавалі зрабіць, гульня ішла сваёй чаргой, актыўная хуткая, толькі з вялікай колькасцю браку. Спадабаліся галы, якія сёння забілі і тое, што давялі матч да перамогі. Вельмі спадабалася канцоўка матчу — упэўнена згулялі, трымалі гульню ў сваіх руках.
Турнірная табліца выглядае наступным чынам:
Чарговы матч у чэмпіянаце «Нёман» правядзе ў Мінску 23 кастрычніка дзе сустрэнецца з лідэрам мінскім «Юнацтвам»
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…