Буйнай перамогай над «Лідай» 20 кастрычніка «Нёман» аднавіў удзел у чэмпіянаце Беларусі. Абласное дэрбі скончылася перамогай гродзенскай каманды з лікам 5:1.

Каманды ў Лідзе паказалі баявы матч, але больш актыўнымі апынуліся гродзенскія хакеісты.

«Ліда» — «Нёман» 1:5 (0:0, 1:3, 0:2)

галы:
22:40 0:1 — Лебедзеў
30:08 1:1 — Нікалішын (Ткачук, Філічкін, — бол.)
33:29 1:2 — Ляўша (Кіслы, Хараманда)
39:44 1:3 — Баярчук (С.Маляўка, А.Маляўка)
47:38 1:4 — Кіслы (Смураў, Елісеенка)
58:09 1:5 — Савінаў (Лебедзеў, Пятроў)

Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:

— Гульня мне спадабалася, праходзіла на вялікіх хуткасцях, добрыя атакі праводзілі каманды, вельмі актыўна спрабавалі гуляць. Быў нядрэнны першы перыяд, але ў другім — як мы кажам «Спешылаў прыйшоў» і ўсе хутка спрабавалі нешта зрабіць. І супернік стараўся нешта рабіць. Не атрымлівалася рабіць тое што планавалі зрабіць, гульня ішла сваёй чаргой, актыўная хуткая, толькі з вялікай колькасцю браку. Спадабаліся галы, якія сёння забілі і тое, што давялі матч да перамогі. Вельмі спадабалася канцоўка матчу — упэўнена згулялі, трымалі гульню ў сваіх руках.

Турнірная табліца выглядае наступным чынам:
Абласное дэрбі: ​​"Нёман" на выездзе абыграў "Ліду"
Чарговы матч у чэмпіянаце «Нёман» правядзе ў Мінску 23 кастрычніка дзе сустрэнецца з лідэрам мінскім «Юнацтвам»