У суполцы «Типичный Гродненец» ананімная крыніца расказала пра тое, што 19 кастрычніка, калі ў Гродна прыязджае прызідэнт, уваход у галоўны корпус універсітэта на Ажэшкі, 22 будзе даступны толькі для навучэнцаў па адмысловым спісе. Уваходзіць яны будуць па пашпартах. Бібліятэка і сталовая працаваць не будуць. Яшчэ адна крыніца з універсітэту пацвердзіла інфармацыю.
«Паважаныя старасты навучальных груп, прашу праінфармаваць студэнтаў групы, што парадак працы 19 кастрычніка наступны: студэнты груп СДП-мат (НПД) -171, СДП-КБ-181, СДП-ПМ-181, СДП-УИР-181 прыходзяць на навучальныя заняткі ў корпус Ажэшка, 22 не пазней 9.15; уваход у корпус па вул. Ажэшка, 22 у гэты дзень будзе ажыццяўляцца па пашпарце і загадзя падрыхтаваных спісах названых груп.
Доступ іншых асобаў у корпус у гэты дзень будзе закрыты. Усякага роду кансультацыі з навуковымі кіраўнікамі і іншыя сустрэчы на тэрыторыі корпуса па вул.Ажэшкі, 22 у гэты дзень будуць немагчымыя праз адсутнасць выкладчыкаў у корпусе. Сталовая і бібліятэка будуць таксама зачыненыя", — перадае крыніца.
Пра меркаванае наведванне прэзідэнтам ГрДУ і сустрэчу са студэнтамі ўжо паведамлялася раней, аднак пацвердзіць ці абвергнуць інфармацыю нам не ўдалося.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…