У Гродне пабудуюць анкалагічны цэнтр

Будаўніцтва плануецца пачаць у 2019 годзе, піша БЕЛТА. Сёння па спецыялізаваную дапамогу жыхары Гродзенскай вобласці вымушаныя звяртацца ў Мінск ці іншыя рэгіёны.

— Раней планавалася рэалізаваць гэты праект на прынцыпах дзяржаўна-прыватнага партнёрства, вялі перамовы з некалькімі патэнцыяльнымі партнёрамі, але цалкам узгадніць пазіцыі не ўдалося. Аднак ад планаў па будаўніцтву не адмаўляемся. Зараз завяршаецца падрыхтоўка праекта па стварэнні абласнога клінічнага анкалагічнага дыспансера, — распавёў Уладзімір Краўцоў.

Інстытут «Гроднаграмадзянпраект» завяршае працу па падрыхтоўцы праекта рэканструкцыі комплексу будынкаў бальніцы № 3 пад абласны клінічны анкалагічны дыспансер. Выканана яго архітэктурная частка, распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя, якая адпраўляецца на экспертызу. Завяршэнне праектна-пошукавых работ плануецца да канца 2018 года, і на гэта накіроўваюцца сродкі абласнога бюджэту, а таксама спонсараў, адзначае «Гродзенская праўда».

У 2019 года ў рэгіёне гатовыя прыступіць да будаўніча-мантажных работах на новым аб’екце. Уводзіцца аб’ект будзе паэтапна, яго разбілі на чатыры чаргі. Увод першай, калі ўсё пойдзе па плану, чакаецца ўжо ў 2020 годзе. Агульны кошт праекта — каля $ 100 млн. Перш за ўсё за кошт дарагога абсталявання.

Аб’ект уключаны ў праект інвестыцыйнай праграмы вобласці на 2019 г., прадугледжана 10 мільёнаў рублёў. Таксама прапрацоўваецца пытанне прыцягнення крэдытных рэсурсаў і ўключэння анкацэнтра ў дзяржаўную інвестпраграму.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025