Ігар Шуляк, trainpix.org
Новы графік руху цягнікоў уваходзіць з 9 снежня. У ім прадугледжаны новы хуткі цягнік Гродна-Мінск, паведамляе прэс-цэнтр Беларускай Чыгункі.
Расклад мае быць наступны: адпраўленне з Гродна ў 06:39, прыбыццё ў Мінск 10:42; адпраўленне з Мінска 15:30, прыбыццё ў Гродна 19:38.
У цягніку будуць 3 вагоны і 152 месцы, піша ў фэйсбуку Кастусь Шыталь. Налета БЧ мае купіць 6-вагонныя цягнікі і тады на Гродна пусцяць больш умяшчальны склад. Магчыма, цягнік будзе ісці з Гродна да Мінску без прыпынкаў. Пакуль падрабязнасці не паведамляюцца.
Пакуль самы хуткі цягнік з Гродна ў Мінск едзе 4 гадзіны 49 хвілін.
Новы цягнік ДП3 пабудаваны на заводзе PESA ў польскім горадзе Быдгашч. Такія цягнікі эксплуатуюцца ў Беларусі з 2014 года, яны абслугоўваюць трасы Мінск-Вільня, Магілёў-Віцебск-Полацк і Магілёў-Гомель. Канструкцыйная хуткасць цягніка — 140 км/г, але з-за асаблівасцяў чыгункі Гродна-Мінск хуткасць на гэтай трасе ў сярэднім складзе толькі 80 км/г.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…