«Карона Тэхна» ў Гродне можа зачыніцца ў лістападзе. На яе месцы будзе «5 элемент»

Крама бытавой тэхнікі «Карона Тэхна», размешчаная на праспекце Янкі Купалы, 16а, можа быць зачынены ў наступным месяцы, піша «Вячэрні Гродна».

Як распавёў адзін з супрацоўнікаў гродзенскай «Кароны Тэхна» на ўмовах ананімнасці, праз месяц крама зачыніцца, а на яе месца прыйдзе іншая сетка па продажы бытавой тэхнікі. З іншых крыніцаў стала вядома, што ў бліжэйшы час закрыюцца абсалютна ўсе крамы «Карона Тэхна». Новым гаспадаром гандлёвых плошчаў стануць крамы «5 элемент».

У кампаніі «Тытунь-Інвест», якой належыць брэнд «Карона», каментаваць інфармацыю адмовіліся.

— Падобныя чуткі каментаваць не будзем. Ёсць наша карпаратыўная таямніца, — сказала намеснік дырэктара па ідэалагічнай і прававой рабоце Вікторыя Лапшова.

Як распавялі парталу belretail.by ў ЗАТ «Паціа» (франшыза «5 элемент»), у цяперашні час падпісана пагадненне аб арэндзе гандлёвых плошчаў у гандлёвых цэнтрах «Карона». Пакуль гэта тры памяшканні, размешчаныя ў рэгіёнах Беларусі. Характэрна, што на некаторых аб’ектах будзе арандаваная толькі частка плошчаў, раней займаных «Каронай Тэхна». У гарадах, дзе новыя плошчы апынуцца больш адпаведнымі фармату сеткі, частка старых крам «5 элемент» будзе зачынена.

Нагадаем, магазін бытавой тэхнікі «Карона Тэхна» быў адкрыты адначасова з ГЦ «Карона» ў снежні 2014 года. Гэта быў дзявяты па ліку гандлёвы цэнтр сеткі ў Беларусі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025