Крама бытавой тэхнікі «Карона Тэхна», размешчаная на праспекце Янкі Купалы, 16а, можа быць зачынены ў наступным месяцы, піша «Вячэрні Гродна».
Як распавёў адзін з супрацоўнікаў гродзенскай «Кароны Тэхна» на ўмовах ананімнасці, праз месяц крама зачыніцца, а на яе месца прыйдзе іншая сетка па продажы бытавой тэхнікі. З іншых крыніцаў стала вядома, што ў бліжэйшы час закрыюцца абсалютна ўсе крамы «Карона Тэхна». Новым гаспадаром гандлёвых плошчаў стануць крамы «5 элемент».
У кампаніі «Тытунь-Інвест», якой належыць брэнд «Карона», каментаваць інфармацыю адмовіліся.
— Падобныя чуткі каментаваць не будзем. Ёсць наша карпаратыўная таямніца, — сказала намеснік дырэктара па ідэалагічнай і прававой рабоце Вікторыя Лапшова.
Як распавялі парталу belretail.by ў ЗАТ «Паціа» (франшыза «5 элемент»), у цяперашні час падпісана пагадненне аб арэндзе гандлёвых плошчаў у гандлёвых цэнтрах «Карона». Пакуль гэта тры памяшканні, размешчаныя ў рэгіёнах Беларусі. Характэрна, што на некаторых аб’ектах будзе арандаваная толькі частка плошчаў, раней займаных «Каронай Тэхна». У гарадах, дзе новыя плошчы апынуцца больш адпаведнымі фармату сеткі, частка старых крам «5 элемент» будзе зачынена.
Нагадаем, магазін бытавой тэхнікі «Карона Тэхна» быў адкрыты адначасова з ГЦ «Карона» ў снежні 2014 года. Гэта быў дзявяты па ліку гандлёвы цэнтр сеткі ў Беларусі.