Нягледзячы на тое, што матч у Гродне 16 кастрычніка нічога не вырашаў, супернікі прадэманстравалі баявую гульню у якой мацней апынуўся клуб з Берліна.
Госці пачалі актыўна і ўжо на 2-й хвіліне адкрылі лік у матчы, дзякуючы дакладнаму кідку Фiшбуха. Гаспадары здолелі зраўняць лік толькі праз 10 хвілін, калі браты Маляўкі ў меншасці стварылі класную контратаку і распячаталі вароты немцаў. Вызначыўся Сяргей Маляўка.
У другім перыядзе каманды таксама закінулі па шайбе. На гэты раз першым забіў «Нёман». Шайба Арлова на 25-й хвіліне вывела гродзенцаў наперад. Але за 5 хвілін да другога перапынку госці зраўнялі лiк, дзякуючы шайбе Хайсэра.
Заключная дваццаціхвілінка прайшла пад дыктоўку «Айсбарэна». Госці здолелі яшчэ двойчы трапіць у вароты гродзенцаў, і двойчы далёкімі ўдарамі. Вызначыліся Бакман на 52-й хв. i Нэбельс на 57 хв. А вось «Нёману» вызначыцца больш так так і не атрымалася.
«Нёман» — «Айсбарэн» — 2:4 (1:1, 1:1, 0:2)
Пасля чарговай паразы ад «Айсбарэна» гродзенцы апусціліся ў сваёй групе на апошняе месца. «Нёман» не выканаў пастаўленую кіраўніцтвам задачу і застаўся за бортам плэй-оф ЛЧ.
Група «D»: «Цуг» — 13 ачкоў (5 гульняў), «Камета» — 9 (5), «Айсбарэн» — 6 (6), «Нёман» — 5 (6).
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…