Напярэдадні матчу «Нёман» – «Айсбарэн», які пройдзе ў Гродне ўвечары 16 кастрычніка на штучным полі ЦСК «Нёман» згулялі ў футбол фанаты гэтых каманд.  Сяброўскі паядынак скончыўся з лікам 5:5.

«Каб пасябраваць з хлопцамі з Германіі мы вырашылі правесці з імі футбольны матч, – распавядае прадстаўнік фан-руху «Нёмана» Сяргей Емяльянаў. – Напісалі ім за некалькі дзён, яны прыехалі і мы сыгралі. У выніку сяброўская нічыя. Такі матч (менавіта сярод хакейных фанатаў Беларусі) у нас першы раз прходзіў».

Плануецца, што на  матчы з “Нёманам” нямецкую каманду будзе падтрымліваць больш за 100 заўзятараў. Пачатак матчу ў 19:00.