На матчы «Нёман» — «Айсбарэн», які праходзіў у Гродне 16 кастрычніка заўзятары нямецкай каманды зладзілі на трыбунах незвычайны перфоманс з надпісам «Добрага вечара Гродна Iшлi ў карчму». Гродзенцы апладысментамі сустрэлі такое запрашэнне
заўзятараў «Айсбарэна».
Заўзятары нямецкай каманды, напэўна, хацелі напісаць «пайшлі», а атрымалася «ішлі», але гродзенцы гасцей зразумелі. Хтосьці пасля матчу адправіўся з імі па барах. Паміж нямецкімі і беларускімі заўзятарамі склаліся прыязныя адносіны.
На матчы ў Гродне «Айсбарэн» падтрымлівала больш за 100 заўзятараў з Германіі.
Нагадаем, «Нёман» прайграў «Айсбарэну» ў заключным матчы групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў 2:4 і вылецеў з розыгрышу.