З пачатку года ў Гродне і Гродзенскім раёне пабывалі больш за 68 тысяч замежных бязвізавых турыстаў. Іх прынялі гасцініцы, санаторыі, аграсядзібы, дамы паляўнічых і прыватныя апартаменты ў Гродне, піша «Гродзенская праўда».
Па-ранейшаму найбольшую цікавасць да паездак у наш рэгіён праяўляюць грамадзяне Літвы — іх сярод падарожнікаў звыш 60%. На другім месцы палякі, далей латышы і немцы, але былі госці і з Кувейта, Сэнт-Люсіі, Гватэмалы, Тайланду, Сінгапура, Інданезіі, Тайваня, Новай Зеландыі. У гродзенскіх турфірмах падкрэсліваюць, што на турыстычную актыўнасць уплывае і камфортнае надвор’е.
— На мінулым тыдні ў рэгіёне быў усталяваны чарговы рэкорд — у Гродне і Гродзенскім раёне пабывалі 2600 замежных безвизвых турыстаў. Турыстаў у рэгіёне прыцягваюць беларускую гасціннасць, культурныя і гістарычныя славутасці: замкі, музеі, культавыя збудаванні, — дадалі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.
Брытанскі блогер-падарожнік наведаў бязвізавы Гродна і зняў цікавае відэа
Незвычайны турыст: як рымскі легіянер наведаў бязвізавы Гродна
Яны кажуць, што многія прыязджаюць да нас, каб наведаць прэм’еры спектакляў, мастацкія выставы, адчуць дух горада і яго ваколіц, прагуляцца па гарадскіх вулачках падчас забаўляльных мерапрыемстваў, кірмашоў: «Таксама замежнікі праяўляюць цікавасць да беларускіх аздараўленчых цэнтрах і аграсядзібам. Большая частка турыстаў прыбывае на Гродзеншчыну на некалькі дзён, і наведваюць яны Прынёманскі край у складзе арганізаваных груп».