Гродзенскі журналіст Алесь Дзянісаў даведаўся, што на яго заведзеная адміністрацыйная справа (арт. 17.11, частка 2 КаАП) за «выраб, распаўсюд і захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў». Нагодай стаў перадрук у сацыяльнай сетцы матэрыялу на тэму анархізму, піша БАЖ.
Па пошце Дзянісаў атрымаў тры дакументы: паведамленне, што на яго заведзеная адміністрацыйная справа, дакумент з пералікам правоў і абавязкаў, а таксама пратакол.
Алесь Дзянісаў упэўнены, што ён нідзе не посціў інфармацыі, датычнай да гвалту, наркотыкаў, парнаграфіі:
«Калі я нешта і рэпосціў, дык там не было нічога кшталту «Забі мянта!». Гэты допіс са старонкі «Рэвалюцыйнае дзеянне» — старонка належыць адной з плыняў анархізму, на яе і спасылаюцца ў пратаколе, а я нібыта з яе зрабіў рэпост. Я праглядзеў уласную старонку за гэты год і не знайшоў рэпосту са старонкі «Рэвалюцыйнае дзеянне». Сама старонка «замарожаная», калі яе прызналі экстрэміскай, я таксама не ведаю. Самае цікавае, што я дакладна пакуль не ведаю, за што мяне будуць судзіць. Мне падаецца, што пратакол складзены за сам факт рэпосту са старонкі анархістаў — і гэта ўжо распаўсюд.
Я думаю, што ў артыкуле, які я перадрукаваў, быў нейкі знак салідарнасці і інфармацыйнай падтрымкі, калі адбываўся ціск на брэсцкіх і мінскіх анархістаў. Цяпер я буду часцей заглядваць у паштовую скрыню ды чакаць павестку ў суд. Я не збіраюся наймаць адваката, але буду раіцца з юрыстамі, як сябе паводзіць. Найперш, хачу азнаёміцца з падрабязнасцямі справы, калі будзе зразумела, што ж за артыкул я перапосціў, можна будзе патрабаваць нейкую экспертызу: ці з’яўляецца той артыкул экстрэміскім, альбо мяне будуць судзіць за сам факт перадруку са старонкі, якую прызналі экстрэмісцкай".
У ліпені ў Алеся Дзянісава і яго калегі Аляксея Кайрыса была вынятая тэхніка, у верасні міліцыянты тэлефанавалі яго непаўнагадовай дачцэ, праз якую, па словах Дзянісава, «аказвалі псіхалагічнае ўздзеянне на сям’ю», а ў пачатку кастрычніка неаднаразова тэлефанавалі самаму Алесю Дзянісаву.
Журналіст напачатку кастрычніка 2018 года звярнуўся ў пракуратуру Гродзенскай вобласці і пракуратуру горада са скаргай на незаконны допыт ягонай непаўнагадовай дачкі Дар'і, а таксама напісаў ліст у раённы аддзел міліцыі Гродна з просьбай праверыць гэтыя факты і даць ацэнку дзеянням супрацоўніка міліцыі, які не назваў сябе. Адказу на свае лісты Алесь Дзянісаў пакуль не атрымаў.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…