Мінскую фірму злавілі на продажы тэхнікі без выплаты падаткаў. Увозілі тавары жыхары польска-беларускага памежжа

Дзяржкантроль выявіў схему гандлю бытавой тэхнікай без выплаты падаткаў. Затрымалі людзей, якія ўвозілі і рэалізоўвалі на тэрыторыі Беларусі з парушэннем заканадаўства тэлевізары, гукавыя панэлі і іншую тэхніку.

Частку сваіх тавараў кампанія рэалізоўвала з выплатай усіх падаткаў. Астатнія тавары набывалі і прадавалі за наяўныя грошы, гэтыя здзелкі не адлюстроўваліся ў бухгалтарскай дакументацыі, што дазваляла не плаціць падаткі.

Згодна з інфармацыяй КДК, у бізнес былі ўцягнутыя жыхары беларуска-польскага памежжа, якія пад заказ ўвозілі на тэрыторыю Беларусі бытавую тэхніку. Яна захоўвалася ў Мінску ў арандаваным гаражы і прыватным доме кіраўніка камерцыйнай структуры.

Усяго ў бюджэт не паступіла больш за 570 тыс. рублёў. Супрацоўнікі фінансавай міліцыі выявілі каля 70 адзінак бытавой тэхнікі без дакументаў, якія пацвярджаюць іх набыццё. Агульная сума канфіскаваных тавараў склала амаль 120 тыс. даляраў.

У дачыненні да кіраўніка кампаніі ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 КК «Ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025