Цэлы аўтобус заўзятараў берлінскага «Айсбарэна» прыбыў у Гродна 15 кастрычніка, каб падтрымаць сваю каманду ў заключным матчы групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў супраць «Нёмана».
Усяго ў Гродна прыехала на аўтобусе 69 заўзятараў, усіх іх пасялілі ў гасцініцы «Нёман» у цэнтры Гродна. Увечары ў гасцей з Германіі запланавана вячэра ў рэстаране, а на наступны дзень экскурсія па горадзе і наведванне матчу. Усе заўзятары прыехалі ў Гродна па бязвізавым рэжыме.
Нагадаем, у Берліне «Айсбарэн» буйна абыграў «Нёман» з лікам 4:1. Матч у Гродне для каманд ужо нічога не вырашае, абедзве дружыны страцілі шанцы на выхад у плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.
Табліца групы D: «Цуг» — 13 ачкоў (5 матчаў), «Камета» — 9 (5), «Нёман» — 5 (5), «Айсбарэн» — 3 (5).
Гульня «Нёмана» супраць «Айсбарэна» пройдзе ў Гродне 16 кастрычніка, пачатак у 19:00.