Святочная літургія, хрэсны ход, смачныя пачастункі, народная музыка і многае іншае — усё гэта можна было пачуць, убачыць і нават паспрабаваць на традыцыйным Пакроўскiм свяце, якое праходзіла ў гродзенскiм Свята-Пакроўскім саборы 14 кастрычніка.
Сёлета свята пачалося раніцай з богаслужэння ў Свята-Пакроўскім саборы. Пасля заканчэння літургіі адбыўся Хрэсны ход вакол храма. А традыцыйнае Пакроўскае свята прайшло ва ўнутраным дворыку парафіяльнага комплексу. Там для некалькіх соцень гасцей гучала нацыянальная беларуская музыка, былі падрыхтаваны розныя пачастункі і гарбата.
«Такім чынам мы адзначаем свята ўжо трэці раз запар, — распавядае настаяцель Свята-Пакроўскага сабора Георгій Рой. — Мы стараемся заўсёды на нашы мерапрыемствы запрашаць гурт, які грае аўтэнтычную народную музыку. У мінулым годзе ў нас быў этна-гурт» Рада", у гэтым годзе — «Колiснiя». Акрамя гэтага мы заўсёды запрашаем да нас майстроў, а таксама частуем гасцей свята кашамі, гарбатай і якой-небудзь выпечкай. Адзначаючы такім чынам свята, мы прытрымліваемся старадаўняй хрысціянскай традыцыі, таму што раней пасля службаў усе збіраліся за агульным сталом, каб пабыць разам і падзяліцца сваёй радасцю. Сёння гэта тая традыцыя, якая павінна быць у нашым жыцці".
Адзначаць Пакроў дзень — гэта народная традыцыя для праваслаўных вернікаў, якая стагоддзямі існавала на Беларусі. У Гродне гэтае свята ў вернікаў лічыцца адным з самых важных. Менавіта ў гэты дзень у галоўным праваслаўным храме горада збіраецца вялікая колькасць людзей.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…