Моладзь усміхалася, бабулі благаслаўлялі, а дзеці падбягалі, калі бачылі сям’ю Лабаноўскіх днём 13 кастрычніка ў цэнтры горада з незвычайным парасонам з лісця. Такую працу яны зрабілі на конкурс, а пасля яго вырашылі прайсціся па горадзе, што выклікала захапленне ў гараджан.
Незвычайны парасон сям’я рыхтавала на конкурс «Восеньскі кірмаш» у адной са школ горада.
«Раней падобнае не даводзілася рабіць, але калі дзіця ходзіць у школу, то даводзіцца штосьці прыдумляць, — распавядае мама Алена Лабаноўская. — Сёння ў нас быў „Восеньская кірмаш“ і трэба было прыдумаць якую-небудзь арыгінальную ідэю. Мы вырашылі зрабіць парасон з восеньскага лісця, а ён у выніку стаў сапраўдным хітом. Пакуль мы ішлі па горадзе нас шмат людзей спыняла і прасіла сфатаграфавацца. Усім наш парасон падабаецца і ўсім ён прыносіць добры настрой».
Каб зрабіць парасон з лісця ў сям'і сышло тры гадзіны, гэта не лічачы збору матэрыялу.
«У гэтай справе галоўнае мець шмат цярпення і ідэйнага натхняльніка. У нас быў такім муж і тата, які знайшоў нешта цікавае ў інтэрнэце і дапамог нам падрыхтавацца да конкурсу. У выніку мы занялі прызавое месца і нашу працу ўсе ацанілі, не толькі ў школе, але і на вуліцах горада», — дадала Алена.
Каб зрабіць парасон з лісця патрэбна канструкцыя старога парасона. Паміж спіц трэба нацягнуць шчыльныя ніткі і пры дапамозе скотчу прыляпляць сабраны восеньскі матэрыял.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…