На Нёмане і Аўгустоўскім канале забараняюць лоўлю рыбы. Глядзіце, на якіх участках

Забарона на аматарскае рыбалоўства ўводзіцца на участках Нёмана і Аўгустоўскага канала з 15 кастрычніка, піша БЕЛТА.

З 15 кастрычніка да 15 красавіка забараняюць аматарскае рыбалоўства на ўчастку Нёмана ў раёне водазабору каўшовага тыпу ААТ «Гродна Азот» каля вёскі Пагараны Гродзенскага раёна. Пад забарону трапіў ўчастак працягласцю ў 50 м ад межаў водапрымальнага каўша водазабору уверх і ўніз па плыні, а таксама тэрыторыя водазабору.

Акрамя таго, забарона на аматарскае рыбалоўства уведзена на ўчастку Аўгустоўскага канала на адлегласці 350 м ад месца яго ўпадзення ў Нёман да далёкага ад ракі краю бетоннага прычала для судоў «Дмісевічы».

Абмежаванні тут таксама будуць доўжыцца да 15 красавіка. У выпадку незаконнай здабычы парушальніку пагражае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь (1 БВ цяпер — Br24,5), таксама давядзецца пакрыць нанесеную навакольнаму асяроддзю шкоду.

Напрыклад, за адну асобіну судака — 18 базавых велічынь (Br441), ляшча або шчупака — 9 БВ (Br220,5). За акуня, плотку або гусцёрак прыйдзецца пакрыць 3 базавыя велічыні (Br73,5). Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Гродзенскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету па тэлефоне 8 (0152) 52-13-38.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025