«Паўночнае ззянне» прыйдзе ў Гродна, каб змяніць вугал зроку гледачоў

Фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне» ўпершыню адбудзецца ў Гродне. Паказы пройдуць у кінатэатры «Чырвоная Зорка» ад 25 да 28 кастрычніка. Гродзенцы змогуць пабачыць чатыры мастацкія стужкі: «Былая жонка», «Жахлівая жанчына», «Канец ланцужка» і «Хронікі Мэлані». Сёлетні слоган кінафестывалю — «Змяні вугал зроку».

Фільмы «Паўночнага ззяння» дэманстраваліся у 8 краінах свету. Іх пабачылі 8 000 гледачоў. У Беларусі фестываль праходзіць ад 2015 года. Раней паказы адбываліся з Мінску, Гомелі і Віцебску.

У падтрымку слогану «Змяні вугал зроку» арганизатары стварылі адмысловую візуальную канцэпцыю. На фірмовых постэрыах героі перакуленыя дагары нагамі і літаральна заклікаюць змяніць ракурс. У сёлетнім арт-роліку змяняецца і вугал зроку, і ракурс, і адбываецца маніпуляцыя з выявамі ў люстэрках.

Фестывальныя паказы ў Гродне пачнуцца 25 кастрычніка чорнай камедыяй «БЫЛАЯ ЖОНКА» (Швецыя, рэж. Каця Вік).

Клара зноў закаханая, і ўсё, пра што яна марыць — гэта быць бліжэй да Джэйкаба. Ганна з секундамерам правярае на хуткасць, як яе муж гатуе харчаванне для немаўля. Вера не можа адпусціць свайго былога мужа. З гумарам і сур`ёзнасцю фільм «Былая жонка» распавядае гісторыю трох адносін, у якіх сяброўка, жонка і былая жонка збiраюцца разам, каб распавесці сатырычную гісторыю чалавечых узаемаадносінаў - ад закаханасці да разводу.

Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі. Беларуская прэм’ера.

26 кастрынчіка пакажуць камедыю «ЖАХЛІВАЯ ЖАНЧЫНА» (Данія, рэж. Крысціян Тафдруп).

Калі Расмус сустракае Мары, ён упэўнены, што яна — каханне ўсяго яго жыцця. Тым не менш, пройдзе нешмат часу, перш чым высветлiцца, што Мары — маніпулятарка, якая хітрым чынам падпарадкоўвае жыццё Расмуса і авалодвае яго прасторай. Гэта гісторыя, пра якую мы даведваемся з мужчынскага пункту гледжання. Гicторыя, дзе ў адносінах дамінуе жанчына.

Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з беларускімі субтытрамі. Беларуская прэм’ера.

27 кастрычніка гледачоў чакае драма «КАНЕЦ ЛАНЦУЖКА» (Эстонія, рэж. Прыіт Пяясуке).

Самотны сервіс хуткага харчавання побач з пакінутай запраўкай… Сюды добра завітаць, калі вы хочаце, каб вас ніхто не пазнаў. У дажджлівы восеньскі дзень людзі з`яўляюцца тут адзін за адным — усе яны знаходзяцца на мяжы маральнага распаду — ці, можа быць, духоўнага адраджэння? Галоўная гераіня, афіцыянтка, назірае за наведвальнікамі збоку, у яе галаве складаецца незвычайная карціна чалавечых жыццяў і партрэтаў. Адзін за адным — праз сваю асабістую драму — кліенты падштурхоўваюць афіцыянтку да прыняцця ўласных рашэнняў у сваім жыцці.

Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з рускімі субтытрамі. Беларуская прэм’ера

Завершацца фестывальныя паказы 28 кастрычніка гістарычнай драмай «ХРОНІКІ МЭЛАНІ» (Латвія, рэж. Віестурс Каірыш).

Ноч на 14 чэрвеня 1941 г. прынесла смерць больш за 40 тысячам людзей, дэпартаваных з Латвіі, Літвы і Эстоніі ў Сібір па загадзе Сталіна. Сярод набiтых ў вагоны цягніка для перавозкi cкаціны -Мэлані і яе маленькi сын Андрэйс. Наступныя 16 год — штодзённая барацьба за выжыванне; але эмпатыя людзей навокал становіцца вялікай дапамогай у безнадзейнай сітуацыi. Людзі рознага паходжання і нацыянальнасцi дапамагаюць адзін аднаму выжыць, атуленыя велічнай прыгажосцю сібірскай глушы. Гэта гісторыя кахання, гуманнасці і цуду выжывання ва ўмовах жорсткай дэпартацыі.

Фільм дэманструецца на мове арыгіналу з рускiмi субтытрамі.

Падзяліцца
Меткі: кіно

Апошнія запісы

Мост пад Гроднам, які змыла летам, аднаўляюць. У канструкцыі ўлічаць змену клімату

Мост праз раку Лашанку пад Гроднам, якое змыла моцным ліўнем у жніўні, пачалі будаваць нанова.…

20 верасня 2024

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024