З 1 кастрычніка па 21 снежня ў Мінску пройдзе V Рэспубліканскі конкурс нацыянальнага тэатральнага мастацтва. Фіналістамі сталі і два гродзенскіх тэатры: драмтэатр са спектаклем «451 па Фаренгейту» і тэатр лялек з спектаклем «Обещание на рассвете».
Заяўкі падавалі як дзяржаўныя, так і прыватныя калектывы. Фестывальная праграма падзелена на некалькі секцый: тэатр драмы, тэатр лялек, музычны тэатр, спектаклі для дзяцей і юнацтва, эксперыментальныя спектаклі і секцыя сучасных беларускіх аўтараў.
21 кастрычніка ў тэатры імя Горкага пакажуць спектакль «451 па Фаренгейту» па рамане-антыўтопіі Рэя Брэдберы. Пастаноўка «Обещание на рассвете» па аўтабіяграфічным рамане пісьменніка Рамена Гары, якая расказвае пра неверагодную сілу мацярынскай любові, будзе прадстаўлена мінскім гледачам 9-га лістапада на сцэне Маладзёжнага тэатра.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…