У адзін з дзён кастрычніка, шпацыруючы па вуліцы Савецкай, гродзенцы маглі ўбачыць незвычайную карціну: супрацоўнікі «Гроднаводаканала» спускалі ў глыбокі каналізацыйны калодзеж маленькі вазок на колах абсталяваны камерай. Дзякуючы такому апарату можна ўбачыць старыя гродзенскія калектары, у якія чалавеку патрапіць нерэальна.
Каналізацыйныя калектары ў цэнтры горада пабудаваны да Другой Сусветнай вайны і некаторыя з іх яшчэ актыўна выкарыстоўваюцца. Напрыклад, на вуліцы Савецкай. Гісторыя гэтага старога калектара магла скончыцца ў 2006 годзе падчас рэканструкцыі вуліцы. Спецыялісты доўга думалі, пакідаць калектар ці не. З аднаго боку тэрмін службы цагляных калектараў, згодна з сучаснымі нормамі, складае не больш за 14 гадоў. З іншага — у гэтым месцы ніколі не ўзнікала сур’ёзных праблем з каналізацыяй.
У 2014 годзе «Гроднаводаканала» атрымаў грант па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва «Латвія-Літва-Беларусь» для набыцця новых канструкцый для абслугоўвання гарадской каналізацыі. Прадпрыемства набыло камплект абсталявання для тэлевізійнай дыягностыкі IBAK. Дзякуючы гэтай апаратуры спецыялісты водаканала атрымалі магчымасць не толькі даследаваць кожны міліметр каналізацыйнай сеткі, але і апрацоўваць атрыманыя дадзеныя на камп’ютары. Вазок з камерай, павольна рухаючыся па калектары або трубе, фіксуе ўсе дэталі і правярае якасць стыкаў.
Дзякуючы тэлевізійнай дыягностыкі IBAK спецыялісты ўбачылі стары гродзенскі калектар, які сёння знаходзіцца ў добрым стане. Будаўніцтва гарадской цэнтралізаванай каналізацыі працягвалася з 1934 па 1939 гады. Калектары яйкападобнай формы, збудаваныя з чырвонай цэглы. Падрабязна пра будаўніцтва каналізацыйнага калектара ў цэнтры Гродна напісана ў кнізе Андрэя Вашкевіча і Віктара Саяпіна «На гродзенскiм бруку», або на Harodnia.com.
У тэксце выкарыстаная інфармацыя з часопіса «Живи Как Хозяин».
Дарите цветы почаще. Ведь получать цветы всегда так приятно. Розы Казань. Доставка цветов Казань. поможет вам делать приятное, даже находясь на расстоянии.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…