Цела нованароджанага знайшлі ў кантэйнеры для смецця непадалёк ад жылых дамоў па вуліцы Гая ў Гродне ноччу, 9 кастрычніка.
Падрабязнасці высвятляюцца: следчыя аглядаюць месца здарэння і апытваюць гараджан. Супрацоўнікі міліцыі праводзяць пакватэрны абыход бліжэйшых дамоў у пошуках маці дзіцяці.
Вядома, што цела нованароджанага было ў пакеце і яго выявіла жыхарка горада, якая пасля паўночы выйшла на шпацыр з сабакам. Пакет быў з жаночымі рэчамі, на дне яго і было цела немаўля.
Жанчына выклікала міліцыю ў 2.30 ночы. Як стала вядома, нованароджаным быў хлопчык, яшчэ з пупавінай і плацэнтай. Судмедэкспертыза ўсталюе калі ён нарадзіўся і ад чаго памёр.
«Не разумею такіх людзей»: суседзі пра гібель нованароджанага ў Гродне.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…