Рэстаран «Беласток» размесціцца на цокальным паверсе бізнес-цэнтра «На Віленскай». Установу рыхтуюць да адкрыцця ўжо некалькі месяцаў. Калі пашанцуе, «Беласток» адкрыецца да канца 2018 года.
Пра канцэпцыю ўстановы і дату адкрыцця ўладальнік гаварыць не спяшаецца. Вядома, што ў яго ўжо ёсць даволі паспяховы рэстаран у Міры. Там акцэнт зроблены на беларускую кухню. Ёсць верагоднасць, што і ў гродзенскай установе будзе нешта падобнае.
Назву «Беласток» уладальнік выбраў не проста так. У гэтым жа будынку, толькі паверхам вышэй, з 1974 года працаваў вядомы ў горадзе рэстаран «Беласток». З 1985 года памяшканне пуставала, рэстаран пераехаў у будынак на скрыжаванні Гараднічанскай і Тэльмана. Праз 32 гады, у лютым 2017 года, у памяшканнях былога рэстарана адкрыліся фірмовы магазін і кавярня «Камунарка».
Праект арыгінальнага рэстарана «Беласток» выконвалі беластоцкія архітэктары, элементы інтэр'еру, мэблю і сервіроўкі прывезлі з Польшчы. Польскія акцэнты былі і ў меню: можна было, напрыклад, замовіць «татар» — так у Польшчы называюць страву з сырой прапушчанай праз мясарубку ялавічыны з цыбуляй і сырым жаўтком. «Беласток» доўгі час лічыўся адным з лепшых месцаў Гродна, у нейкім сэнсе нават элітным. Туды не проста хадзілі паабедаць, а адпачыць.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…