Паказаўшы няўдалую гульню ў Жодзіне 7 кастрычніка, футбалісты «Нёман» буйна саступілі там мясцоваму «Тарпеда-БелАЗ» з лiкам 3:0.
Усе тры мячы гаспадары забілі гродзецам у другой палове матчу.
«Тарпеда-БелАЗ» — «Нёман» — 3:0
Галы: 1:0 — Аляхновіч (53). 2:0 — В.Клімовіч (58). 3:0 — Хачатуран (80).
Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пракаментаваў паразу ад «Тарпеда-БелАЗ» у 24-м туры вышэйшай лігі.
— Віншую «Тарпеда». Не атрымалася ў нас гульня ў атацы. З такой камандай сёння можна было згуляць максімум унічыю. Але наш першы ўдар мы нанеслі пасля 85-й хвіліны. Паглядзім, разбярэмся са сваімі памылкамі.
— Не было ў заяўцы Курганскага і Жукоўскага. Чаму?
— Курганскі захварэў. У нас была дылема. Выбралі Васiлючыка. Жукоўскі атрымаў траўму ў гульні з «Гомелем». Маецца пашкоджанне і ў Яблонскага.
— У дублі аселі Хвалько, Лукашэвіч, Анюкевіч. Чаму?
— Лукашэвіч праводзіць добры сезон. У нас трэніруюцца 26 чалавек, і ён не трапляе ў склад. У Хвалько ўвесь сезон качэлі. Ён дрэнна гуляе. З чым звязана — трэба запытацца ў яго. Спынілі свой выбар на тых, хто быў у заяўцы.
Пасля паразы ад жодзінцаў «Нёман» апусціўся ў турнірнай табліцы на 7-е месца і мае зараз у сваім актыве 38 ачкоў.
Свой наступны матч гродзенцы правядуць таксама на выездзе і 20 кастрычніка сустрэнуцца ў Салігорску з «Шахцёрам».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…