12 гадоў таму, 6 кастрычніка 2006, на так званай Залатой горцы ў Гродне, быў знішчаны дом па вуліцы Горкага 29, вядомы як «Гарачы хлеб» — выдатны прыклад архітэктуры канструктывізму 1930-х. Ён запомніўся перад усім як сімвал абароны архітэктурных помнікаў раёна Новы Свет і горада наогул.
Напярэдадні журналісты газеты «Вячэрні Гродна» якраз пагутарылі з былым старшынёй гарвыканкама Аляксандрам Антоненкам. Ён распавёў, што сёння ў яго душа баліць за горад і тое, што з ім адбываецца. Гродзенцы ў сацыяльных сетках адразу ўспомнілі сумнавядомую рэканструкцыю Гродна, што адбылася ў часы Антоненкі.
[irp posts="521″ name="Рэквіем па «Гарачым Хлебе». Як 10 гадоў таму ў Гродне знеслі сапраўдны помнік"]
Андрэй Чарнякевіч:
— Мне асабіста, калі мы звярнуліся да кіраўніцтва горада ў абарону «Гарачага хлеба», на заўвагу, што праз 10 год гэты будынак будзе ўспрымацца, як нешта ўнікальнае для Гродна, Антоненка адказаў упрост: «Праз дзесяць год і прыходзьце…». Праз некалькі дзён «Гарачы хлеб» знеслі. А тут раптам — Бон, замак, рэстаўрацыя. Я вось думаю, можа гальштукі скончыліся… Жраць ужо няма чаго?
Рэд. Узгадванне гальштука звязана са знакамітым выказваннем Антоненкі для тэлебачання ў 2007 годзе: «Если вы мне покажете хоть одно здание, которое снесено и не восстановлено или не будет подлежать восстановлению, я съем ваш галстук. Все здания, которые стоят и отвечают духу застройки, они будут обязательно сохранены, восстановлены и приобретут первоначальный вид».
Алесь Госцеў:
— Пад просьбай-петыцыяй да ўладаў захаваць гэты будынак як унікальную каштоўнасць паставілі свае подпісы каля 500 гараднян. Гэтыя спісы былі размешчаны непасрэдна на вокнах будынка і знішчаны разам з ім… Але «Гарачы хлеб» стаў сімвалам страчанай Горадні!
Наталья Макушина:
— Снесли этот дом вовсе не из-за проезда Лукашенко. Этот участок и те, что рядом на Горького, срочно готовили для строительства турцентра. Исполкому надо было отчитываться о работе по привлечению туристов. Планы накрылись медным тазом, ничего там не построили. Но под это дело снесли не только «Горячий хлеб», а еще и несколько частных домов на улице Горького. Людей выселяли в страшной спешке, как на пожаре. Вообще-то было совершено должностное преступление, потому что квартиры выселяемым давали за госсчет. Это одна из подлостей бывшего предисполкома Антоненко, пообещавшего спасти уникальное здание на Золотой горке.
Андрэй Барташэвіч:
— Разам з сябрам назіралі гэта, стоячы праз дарогу. А на вокнах будынка віселі лісты з подпісамі грамадзян, хто быў супраць зносу будынка. Сімвалічна. Дарэчы, потым афіцыйна нейкі гродзенскі чыноўнік прызнаў, што гэта была памылка.
Вераніка Алферава:
— У тую раніцу я шла побач у ўніверсітэт, бачыла што нешта каля яго робіцца, калі вярталася пасля заняткаў, яго ўжо знішчылі… Вельмі шкада нашу сапраўдную Гародню, а не тое сучаснае страхоцце што зараз строяць… Заўседы ўспамінаю яго, калі бачу пустку, што засталася…
Праз 12 гадоў на месцы зруйнавана будынка так нічога і не збудавалі.