Святлана Шундрык вярнулася з узнагародамі з Санкт-Пецярбурга, дзе з 27 па 29 верасня праходзіў буйны міжнародны фестываль прыгажосці «Неўскія берагі», піша «Вячэрні Гродна».
У чэмпіянаце ўдзельнічала больш за дзве тысячы майстроў з розных краін, але гродзенка апынулася ў ліку лепшых цырульнікаў. Святлана адправілася на конкурс ужо ў пяты раз і ўдзельнічала ў намінацыях па стварэнні вясельнай, дзённай, вячэрняй прычоскі, какошнікаў і ў іншых катэгорыях. Разам з ёй у Пецярбургу была цэлая каманда на чале з трэнерам, абсалютнай чэмпіёнкай свету па цырульніцкім майстэрстве Настай Ятковай.
Па словах дзяўчыны, да фестывалю яны з трэнерам рыхтаваліся чатыры месяцы. Увесь гэты час гродзенка выконвала розныя заданні. Бывала, што трэніроўкі доўжыліся больш 12 гадзін. Але Святлане было дзеля чаго трываць. Вынік выступаў у Санкт-Пецярбургу — 5 залатых узнагарод, чатыры дыплома за другія месцы, а таксама спецыяльны Гран-пры за волю да перамогі.
Міжнародны фестываль прыгажосці «Неўскія берагі» з’яўляецца адным з найбуйнейшых у Еўропе. Тут у рамках выставы сваю прадукцыю прадстаўляюць найбуйнейшыя вытворцы касметыкі, а таксама прапануюць паслугі ў сферы макіяжу, касметалогіі і многіх іншых. Выстава займае плошчу больш за 10 тысяч квадратных метраў - гэта больш за футбольнае поле.
Ключавой падзеяй фестывалю з’яўляецца чэмпіянат па цырульніцкаму мастацтву, нейл-дызайне і макіяжы, паназіраць за якім збіраюцца каля 10 тысяч гледачоў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…