Больш за 200 сталых гродзенцаў і гродзенак сталі студэнтамі юбілейнага набору Універсітэта Залатога Веку. Яны не толькі сядуць за парты ў аўдыторыях, каб вучыць замежныя мовы, маляваць ці вывучаць гісторыю горада. Скандынаўская хада, гімнастыка, ёга, танцы і экскурсіі дабавяць руху ў студэнтскае жыццё. Сёлета іх чакае 50 навучальных курсаў і клубаў на любы густ. Навучальны год сталыя студэнткі і студэнты пачалі 4 кастрычніка са святочнага канцэрта. Павіншаваць іх прышлі навучэнцы музычнай школы № 2.
Па словах кіраўнічкі праграмы Ланы Руднік, за час існавання ўніверсітэт змяніў жыццё не толькі гродзенскіх пенсіянераў. Студэнты і выкладчыкі праводзілі таксама міжнародныя канферэнцыі і круглыя сталы, прысвечаныя актыўнай сталасці. Вітаўт Руднік, адзін з арганізатараў універсітэту, падкрэсліў, што сёлета пра стратэгію актыўнага даўгалецця пачулі і ў кіраўніцтве краіны. Неабходнасць яе стварэння агучыў міністр працы.
[irp posts="79 393″ name=""Мама, не тупі!" Чаму не трэба баяцца пенсіі, пакуль ёсць Універсітэт Залатога Веку"]
Уласнымі вершамі прывітаў сёлетніх слухачоў УЗВ адзін з ганаровых студэнтаў, Іван Буднік.
«Мы доўга ў кватэрах глядзелі, як марна міналі гады
І ў марах на Кіпр мы ляцелі, пакінуць на пляжы сляд.
А тут у жыцці бліскавіцай з’явіўся ў нас век залаты
І ў душах надзея іскрыцца і ў душах няма ўжо слаты.
З кватэраў мы ў пошуку вышлі
Дзе гэты прываблівы госць?
Цікавасцю сэрцы забілісь, другая прышла маладосць!
«Няхай пакідаюць вас і на другі год! Гэта ў іншых універсітэтах кепска, а тут добра. Тут можна і на 10 гадоў заставацца», — запэўніў ганаровы студэнт.
Юныя музыкі ўпрыгожылі свята спевамі і музыкай.
Што з сябе ўяўляюць сёлетнія сталыя студэнты і чаму яны будуць вывучаць, глядзіце на інфаграфіцы:
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…