Энтузіясты прыдумалі, як зрабіць з лідскіх красовак дабрачынны стартап

Адзін з самых вядомых вазочнікаў Беларусі Саша Аўдзевіч разам з камандай паплечнікаў прыдумалі, як ператварыць продаж красовак у дабрачынны праект.

2 кастрычніка яны сустрэліся з дырэктарам Лідскай абутковай фабрыкі Уладзімерам Чыжыкам, і ён пагадзіўся падтрымаць стартап.

Праект назвалі «Дзве палоскі» — менавіта столькі будзе на баках «дабрачыннай» мадэлі лідзкіх красовак. Ідэя праекту ў тым, каб усе да капейкі грошы, якія пакупнік заплаціць за красоўкі, ішлі на дабрачыннасць: пашырэнне безбарʼернага асяроддзя, усталёўку пандусаў, мэдычную дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасцямі, догляд за самотнымі старымі і падобнае.

Але хто ў такім разе аплоціць выраб абутку? Аўтары ідэі мяркуюць, што выкупляць партыі красовак будуць бізнэсоўцы. Узамен на язычках красовак размесцяць іхны лагатып. Саша Аўдзевіч тлумачыць, чаму гэтая схема павінна спрацаваць:

«Дапусцім, вы — нейкая кампанія і хочаце зрабіць сабе рэкламу. Замаўляеце сабе білборд. Ён каштуе ў Менску 1000 даляраў за месяц. А мы вам прапаноўваем на гэтыя грошы купіць 50−60 параў красовак і піярыцца на язычках».

Красоўкі з дзвюма палоскамі будуць прадавацца не толькі ў крамах, але і ў кавярнях ды гатэлях. Іх можна будзе пазнаць па QR-кодзе на задніку, у якім будзе «зашыта» спасылка на сайт праекту.

«Замест нікому не патрэбнай бірулькі, якую табе даюць за дапамогу дзецям-сіротам, ты атрымліваеш адэкватную рэч, якой ты карыстаешся, якая модная і ў трэндзе — хіпстэрскія красоўкі», — кажа Саша Аўдзевіч.

Праект «Дзве палоскі» будзе ўдзельнічаць у конкурсе сацыяльных стартапаў Social Weekend. Але аўтары поўныя рашучасці рэалізаваць праект незалежна ад вынікаў конкурсу.

Першую партыю пачнуць распрацоўваць неўзабаве. Вырабіць яе абяцаюць да канца году. Красоўкі плянуюць выпускаць розных колераў і памераў, для дарослых і дзяцей. Прадаваць іх хочуць за дасяжную цану — 25−30 рублёў.

Заяўкі на дапамогу будуць прымаць на сайце праекту. А наведнікі сайту змогуць за тую ці іншую заяўку галасаваць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025