Звычайна дзіцячыя прадстаўленні лялечнікі ладзяць для дзяцей ўзросту 3+. А ў Гродне вырашылі запрасіць у тэатр яшчэ малодшых гледачоў. Зараз у тэатры лялек рыхтуюць навагоднюю бэбі-пастаноўку. Рэжысёрам спектакля будзе Алег Жужжда, а лялек прыдумае мастачка Ларыса Мікіна-Прабадзяк.
Каб не напалохаць яшчэ «маладога і нявопытнага» тэатрала вялікай залай, гучнай музыкай і прыцемненай сцэнай, спектаклі будуць праходзіць у музеі тэатра. На кожны паказ плануюць запрасіць па 20 дзяцей разам з бацькамі.
Каб не стаміць малых тэатралаў, спектакль будзе разлічаны на кароткі час. Нават героі прыдуманага для малышоў спектакля будуць невялікімі. Іх чакае п’еса «Маленькі Дзед Мароз».
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…