Тытунёвых кіёскаў у Гродна і вобласці можа стаць больш

Кампанія «Энерга-Оіл» мае намер да канца наступнага года стварыць у Беларусі вялікую гандлёвую сетку па продажы цыгарэт. Яна будзе ўключаць каля 2500 павільёнаў і шапікаў. Раней фірма, падкантрольная бізнэсмэну Аляксею Алексіну, ўзяла ў арэнду кіёскі «Тытунь», якія належалі Гродзенскай тытунёвай фабрыцы «Нёман», піша «Вячэрні Гродна».

Як стала вядома, «Энергп-Оіл» створыць адзіную недзяржаўную сетку па продажы тытунёвых вырабаў. Яна будзе прадстаўляць як добра знаёмыя гродзенцам кіёскі, так і павільёны і нават крамы. Да канца 2018 года ў распараджэнні кампаніі будзе амаль тысяча зямельных участкаў ва ўсіх абласцях, каля 190 з якіх будуць знаходзіцца ў Мінску. Да канца 2019 года іх колькасць павінна вырасці прыкладна да 2500, у тым ліку амаль 500 у сталіцы.

Участкі выдзеляць без правядзення аўкцыёнаў. Іх памеры і месцы вызначыць інвестар па ўзгадненні з мясцовымі ўладамі. У кіёсках, крамах, павільёнах і неізаляваныя кропках будуць прадаваць у асноўным тытунёвыя вырабы (не менш за 80% тавару).

Нагадаем, у чэрвені гэтага года сайт Newgrodno паведаміў, што ўсе кіёскі «Тытунь», якія з 2014 года ўсталёўвала ў Гродне і вобласці гродзенская табачная фабрыка, арандуюцца іншай фірмай — «Энерга-Оіл». Дарэчы, на кастрычнік 2017 года ў цэлым дзейнічала 585 гандлёва-модульных кропак. Гэтым летам на некаторых прыпынках у Гродне з’явіліся шапікі «Табакерка».

Аднак супрацоўніцтва ГТФ «Нёман» і «Энерга-Оіл» не сканчаецца. Па словах віцэ-прэм'ера Міхаіла Русага, «Энерга-Оіл» павялічыць магутнасці фабрыкі. Так, у дадатак да дзеючых лініяў будзе закуплена яшчэ дзве лініі па выпуску цыгарэт. Кошт кожнай — 10 млн долараў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025