2 кастрычніка польская мытня паведаміла, што міжнародны цягнік Гродна — Беласток — Варшава — Кракаў быў вымушаны адправіцца з мяжы ў паменшаным складзе. Ад цягніка палякам прыйшлося адчапіць цэлы пасажырскі вагон, дзе знайшлі 52 200 цыгарэт, паведамляе euroby.info.
Прычына такіх радыкальных мер у спосабе ўтойвання кантрабанды. Злачынцы не проста схавалі цыгарэты пад самай столлю аднаго з вагонаў. Столь мацавалася на цвіках і шрубах са скручанымі і адсутнымі галоўкамі, што істотна ўскладніла дэмантаж столі.
Вагон, дзе знайшлі кантрабанду, для яго разборкі з мэтай канфіскацыі кантрабанды, прыйшлося пакінуць на мяжы, а пасажыры для працягу шляху былі вымушаныя ўшчыльняцца па іншых вагонах.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…