Чэшскі легіянер хакейнага «Нёмана» Томаш Пітуле пакідае гродзенскі клуб. Што стала прычынай скасавання кантракту з хакеістам, пакуль невядома.
Каманда адправілася на выезд, у якім 2 і 3 кастрычніка згуляе з «Дынама-Маладзечна» і моладзевай зборнай «U-20» адпаведна, ужо без чэшскага нападніка. Верагодней за ўсё гулец вернецца ў Чэхію.
У сёлетнім сезоне чэх набраў 4 (0+4) ачкі ў 8 гульнях. У Кубку Салея на рахунку 28-гадовага форварда 2 (1+1) балы ў 5 гульнях, а ў Лізе чэмпіёнаў 4 гульні без набраных ачкоў.