«Санта Рытэйл» ў кастрычніку адкрые другі магазін у Гродне. На Альшанцы

ТАА «Санта Рытэйл» ў кастрычніку 2018 года адкрые свой другі магазін у Гродне, які размесціцца ў мікрараёне Альшанка па адрасе вул. Багушэвіча, 48. Агульная плошча гандлёвага аб’екта складзе 800 кв. м, сама крама размесціцца на 400 кв.м. Пра гэта паведаміў агенцтву ПраймПресс супрацоўнік кампаніі. Тут акрамя харчовай крамы, размесціцца і кафэ, а гандлёвыя і офісныя памяшканні дадуць арандатарам.

Гэта другі магазін кампаніі «Санта Рытэйл» ў Гродне, першы быў адкрыты ў 2017 годзе. «Дата адкрыцця другой крамы ўдакладняецца. Плануем, што ён адкрыецца ў першай палове месяца», — сказаў суразмоўца агенцтву.

Пра хуткае адкрыццё новага магазіна сведчаць і аб’явы аб наборы персаналу. У прыватнасці, у краму на Альшанцы патрабуюцца прадаўцы-касіры. У аб’явах не пазначаны памер зарплаты.

Дарэчы, гэта будзе не адзіны аб’ект кампаніі на Альшанцы. Другі гандлёвы цэнтр кампаніі «Санта-Брэмар» будзе размешчаны на скрыжаванні вуліц Агінскага-Айчыннай і зойме плошчу ў 3,6 тысячы квадратных метраў.

Сетка «Санта» актыўна стварае свае крамы і плануе выйсці ў лік вядучых рытэйлераў. У планах на бягучы год павялічыць колькасць гандлёвых аб’ектаў на 40%. «Санта» пазіцыянуецца больш як крамы «каля дома». Як паведамлялася раней, «Санта Брэмар» пабудуе шэсць крамаў на Гродзеншчыне. У цяперашні час у Гандлёвым рэестры зарэгістраваны 91 магазін кампаніі, у асноўным у Брэсцкай вобласці. Таксама працуюць крамы кампаніі ў Гродзенскай, Віцебскай, Мінскай, Гомельскай, Магілёўскай абласцях і ў Мінску.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024