Пра заведзеную справу участковы паведаміў па тэлефону дачцэ Дзянісава. Да самаго Алеся пакуль не звярталіся. Дзянісаў лічыць гэта псіхалагічным ціскам на яго сям’ю і просіць праверыць дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.
Алесь размясціў заяву ў сацыяльных сетках, «каб потым ніхто не сказаў, што гэтых заяў не было».
29 верасня на хатні тэлефон Дзянісавых пазваніў участковы. Адказала 16-гадовая дачка Алеся Дар’я. Участковы не назваў імя і званне, «стаў задаваць пытанні аб тым, дзе знаходзіцца яе бацька, паведаміў пра тое, што ў адносінах да мяне пачалі крымінальную справу, нібыта за размяшчэнне інфармацыі ў сацыяльнай сетцы «Укантакце», піша Алесь.
Размова доўжылася больш за 10 хвілін. Алесь расцэньвае такі збор інфармацыі як «допыт» непаўнагадовай дачкі. Паводле яго, размова насіла цяжкі характар — участковы паводзіў сябе груба, бесцырымонна і спалохаў дзяўчыну.
«Тым больш незразумела, навошта яна (размова — рэд.) была неабходна, калі да цяперашняга часу са мной ніхто з праваахоўных органаў не выходзіў на сувязь і не апавяшчаў мяне аб тым, што ў дачыненні да мяне маюцца узбуджаныя крымінальныя справы, не выклікаў на допыт ці гутарку», піша ён.
Алесь расцэньвае паводзіны супрацоўніка праваахоўных органаў як спосаб аказаць на яго і сям’ю псіхалагічны ціск. Мэта — перашкодзіць яго культурнай дзейнасці ў якасці музыканта гурта «DZIECIUKI». Дзянісаў просіць праверыць факты, выкладзеныя ў заяве, і даць ацэнку дзеянням супрацоўніка міліцыі.
Алесь Дзянісаў - незалежны журналіст і музыкант, грае ў гурце DZIECIUKI. І таму, і іншаму віду яго дзейнасці часта перашкаджаюць.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…