Афіцыянты не гавораць па-англійску, а турысты не хочуць рэгістравацца. Тры праблемы бязвізавага ўезду

Як паскорыць працэс праходжання мяжы, як правільна правесці інструктаж з турыстамі і работнікамі фірмы, якую адказнасць за турыстаў нясуць самі аператары? Праблемы бязвізавага ўезду абмеркавалі прадстаўнікі Гродзенскай памежнай групы, Гродзенскай рэгіянальнай мытні і ўпраўлення па грамадзянстве і міграцыі УУС Гродзенскага аблвыканкама, Упраўленне спорту і турызму.

1. Аператараў цікавілі прычыны, па якіх турыстычным групам прыходзіцца па некалькі гадзін стаяць у чарзе на беларускай мяжы. Фірмы баяцца адтоку турыстаў, бо гасцям у нас падабаецца, але іх могуць спужаць складанасці з перасячэннем мяжы. Прадстаўнікі дзяржслужбаў прызнаюць гэты факт, але лёгка знаходзяць яму тлумачэнне: бязвізавыя госці ў турыстычным аўтобусе не маюць прывілеяў перад астатнімі людзьмі, якія перасякаюць мяжу.

У бліжэйшы час плануецца перагледзець спіс катэгорый грамадзян, якія могуць перасякаць мяжу па-за чаргой. Прадстаўнікі турфірм выказалі жаданне выказацца па гэтым пытанні праз кіраванне спорту і турызму і прапанаваць свае варыянты змяненняў.


За 10 бязвізавых дзён Гродзеншчыну па новых правілах наведалі турысты з сямнаццаці краін


2. Калі тэрмін знаходжання ў бязвізавай зоне змяніўся з 5 дзён да 10, рэзка павялічылася колькасць парушэнняў, звязаных з правіламі знаходжання. Кожны бязвізавы турыст на працягу ўсяго адпачынку павінен рэгістравацца, то бок прадастаўляць інфармацыю аб сваім знаходжанні адпаведным органам. Многія гэтага не робяць, ці то па няведанні, ці то ад нежадання. Тураператар не можа прасачыць за кліентам і самастойна прыцягнуць яго да адказнасці. Улады просяць, каб турфірмы нагадвалі гасцям аб працэдуры рэгістрацыі, правілах знаходжанні і колькасці дзён, якое яны павінны выконваць.

3. Па словах аператараў, турысты скардзяцца на адсутнасць англамоўнага персаналу ў аб’ектах харчавання і адпачынку. Таксама на дадзены момант у Гродне не хапае месцаў для размяшчэння турыстаў. У хуткім часе плануецца адкрыццё новых гасцінічных комплексаў.


Если вы хотите создать идеально ровный и красивый потолок, то советуем вам обратить внимание на натяжной потолок. Натяжные потолки спб дешево дешево можно заказать их изготовление по вашим индивидуальным параметрам и предпочтениям.


Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024