У гасцініцы «Турыст» часам праходзяць танцы для тых, «каму за 30». На такую вечарыну маці з двума сынамі прыйшлі адпачыць. Ахоўнік патлумачыў, што ў той дзень па раскладзе танцаў быць не павінна. 29-гадовы сын вырашыў, што ахоўнік груба адказаў яго маці і ўдарыў яго, піша УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Ад удару ў твар ахоўнік зваліўся на бетонную падлогу і атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму. На яго завялі крымінальную справу.