З 1 кастрычніка ў рэгіёне пачынаюць падключаць да ацяплення школы, дзіцячыя сады, бальніцы і паліклінікі. Акрамя таго, у рэжыме прапальвання падключаюцца аб’екты жылога фонду — дамы, гасцініцы, інтэрнаты, паведамілі карэспандэнтам БелТА ў аддзеле энергетыкі, транспарту і сувязі Гродзенскага аблвыканкама.
Напачатку ацяпляльнага перыяду ўсе цеплакрыніцы ў Гродзенскай вобласці атрымалі пашпарты гатоўнасці. Створаны дастатковы запас паліва. Заменена звыш 90 км цеплавых сетак. У мінулым годзе ацяпляльны сезон у рэгіёне пачаўся трохі пазней — цяпло ў сацыяльныя аб’екты прыйшло 6 кастрычніка.