Форум «Гродна — цэнтр веласіпеднай культуры» пройдзе у Гродне 29 верасня ў клубе «Галактыка». Хочаш развіваць веласіпедную культуру, ведаць, як робяцца велаімпрэзы, навучыцца сілай слова паніжаць бардзюры і ўсталёўваць велапаркоўкі і гаражы? Прыходзь на Форум! Удзел у мерапрыемстве бясплатны.
У праграме — выступленні актывістаў ВелаГродно, майстар-класы ад Мінскага веласіпеднага таварыства і МГА «Солянка», ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу «Дзелавы ровар».
Тэмы форуму:
● Змены ў веласіпеднай інфраструктуры Гродна.
● Веласіпедны турызм.
● Развіццё аматарскага веласпорту.
● Гарадское веларуху Беларусі.
● Развіццё студэнцкага веласіпеднага таварыства.
● Інфраструктура для захоўвання ровараў.
Поўная праграма мерапрыемства тут.
Месца правядзення: клуб «Галактыка» (вул. Лідзкая, 1)
Час правядзення: 10:30 — 14:00
Мерапрыемства з’яўляецца частка Еўрапейскага тыдня мабільнасці. Арганізавана ВелаГродно, Мінскім веласіпедным таварыствам, Цэнтрам экалагічных рашэнняў. Праводзіцца у рамках праекта «Гарадскі веларух ў Беларусі» пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…