Малаэтажные жылыя комплексы могуць з’явіцца ў мікрараёнах Баранавічы, Зарыца і Забалаць. Яны сфарміруюць сучаснае аблічча прыватнай забудовы, перадае «Гродзенская праўда». Папярэдне абраная і тэрыторыя забудовы па кірунку магістральных дарог на Аўгустоўскі канал, Літву і ў бок Парэчча.
На працоўнай нарадзе ў гарвыканкаме разгледжаныя варыянты такой забудовы, праекты падобных катэджных дамоў, асвоеныя вядучымі будаўнічымі прадпрыемствамі рэспублікі. У прыватнасці, ААТ «Гроднажылбуд», узвёў падобны малаэтажных жылы комплекс у мікрараёне Ласосна-4.
Прадпрыемства мае ўласную лінію каркасна-шчытавых драўляных дамакамплектаў, а таксама вопыт будаўніцтва дамоў і блокхаузаў. На мантаж звычайна сыходзіць ўсяго адзін месяц. Дарэчы, у праекце новых забудоў прадугледжана і падвядзенне інжынерных сетак.
Гатовыя хаты разглядаюць для засялення для шматдзетных сем’яў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, а таксама могуць быць прададзеныя з аўкцыёну.
У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…
Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…
У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…