Жанчыны, дзяўчаты і дзяўчынкі сабраліся 22 верасня на велапрагулку, каб паказаць, што веласіпед — гэта не толькі від спорту, але і лад жыцця. А на ровары можна ездзіць не толькі ў спартовым адзенні, але і ў сукенках, паліто, і ўпрыгожваць яго стужкамі і кветкамі.
Сустрэліся дзяўчаты каля фотазоны ў Парку Жылібера. Пасля паехалі па цэнтры горада: па Савецкай, каля драмтэатру і па набярэжнай.
Сабрала жанчын і дзяўчат Гродна на велапрагулку «ВелаГродна». Мерапрыемства — частка Еўрапейскага тыдня мабільнасці ў Гродне. Праходзіць яно пры падтрымцы таварыства «Зялёная сетка».