На месцы былой вёскі Дзевятоўка вырастуць шматпавярхоўкі і вышынныя дамы па 16 паверхаў, распавёў кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна Іван Курман, піша «Вячэрні Гродна».
Нагадаем, знос у вёсцы пачаўся ў мінулым годзе. Пад бульдозер пайшлі тры дамы з агародамі, размешчаныя ўздоўж новай вуліцы Курчатава за міні-рынкам «Дзевятоўка». Участак забудавалі шматпавярхоўкамі. Яшчэ больш за дзесятак дамоў засталося праз дарогу на супрацьлеглым баку вуліцы Курчатава. Камунікацый, акрамя электрычнасці, тут няма, хоць вёска стала горадам 10 гадоў таму.
— Зараз афармляецца акт выбару зямельнага ўчастка на будаўніцтва трох шматкватэрных дамоў на 4−9 пад’ездаў і трох свечак па 16 паверхаў, — распавёў кіраўнік адміністрацыі.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…