Карбышава №17, 2007
Нацыянальны Банк аптымізуе структуру і функцыі, таму збіраецца адмовіцца ад трох вялікіх будынкаў у абласных цэнтрах — Магілёве, Віцебску і Гродне. Нацбанк прапануе іншым банкам звярнуць увагу на гэтыя аб’екты. Праз нейкі час вызначыцца рыначны кошт будынкаў.
У Гродне Нацбанк прапануе набыць будынак па вуліцы Карбышава № 17 — гэта помнік архітэктуры і самы вялікі будынак грамадскага прызначэння, узведзены ў нашым горадзе ў міжваенныя часы як павятовае аддзяленне Польскага Банка ў Гродне. Пры чым не толькі самы вялікі (амаль 3000 квадратных метраў), але і найлепш захаваны.
Аўтарам будынка быў інжынер-архітэктар Ян Клімашэўскі, які выйграў конкурс на будову банка з арыгінальным праектам, які, наколькі нам вядома, ніколі больш не быў рэалізаваны. Будова банка пачалася 10 верасня 1930 г. а цалкам прынялі будынак у чэрвені 1933 г. Узвядзеннем займаліся фірмы — Ю.Гумоўскі і В.Максімовіч з Вільні, В.Бялькевіч з Варшавы. Інсталяцыяй абсталявання ў будынку займаліся фірмы: «Палессе» з Пётркова (цэнтральнае ацяпленне), «Інсталятар» з Варшавы (вадаправод і каналізацыя), інжынер Скудра (электрычнасць), Готшалк (стальныя дзверы для сейфаў). Абсталяванне ўнутры будынка было запраектавана фірмай Хехліньскага з Быдгошчы, а зроблена яно было фірмай Швахулы з Варшавы.
У будынку заўсёды размяшчаліся банкаўскія ўстановы, толькі грошы, якія захоўваліся за магутнымі стальнымі дзвярыма сховішчаў, мелі гербы розных дзяржаваў. Паводле стану на 1958 г. у будынку знаходзіліся абласная кантора Дзяржбанка, гарадское ўпраўленне банка, абласная кантора Прамысловага банка, абласная кантора Сельскагаспадарчага банка.
Сетка сварная нашла широкое применение во многих отраслях. ее можно использовать в строительстве, а также в хозяйстве. Заказать сетку по приемлемой стоимости можно по ссылке. Высокое качество, отличная цена.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…