Веласіпедыстаў запрашаюць на незвычайны гарадскі велапрабег — Светлапарад. Чаму светлапарад? Таму што гарадскі велапрабег пройдзе вечарам, пасля заходу сонца, а ўдзельнікі ўпрыгожаць ровар і сябе рознымі штуковінамі, якія свецяцца, піша velogrodno.by.
Гэта могуць быць як гатовыя ўпрыгажэнні з крамы, так і самаробныя прылады. Але, адназначна, кожны ўдзельнік павінен мець хоць бы адзін велаліхтар. Самых «светлых» адзначаць сувенірамі!
Час збору: з 19:30 да 20:00
Старт 20:00 з пл. Савецкай.
Фініш 21.00, пл. Савецкая.