У чарговым матчы чэмпіянату Беларусі «Нёман» на выездзе 22 верасня атрымаў перамогу над «Лідай» з лікам 5:1.
«Ліда» — «Нёман» 1:5 (0:0, 0:2, 1:3)
галы:
21:30 0: 1 — Рэмезаў (Кіслы, Ляўша)
33:54 0: 2 — Кіслы (Рэмезаў, — бол.)
40:48 1: 2 — Чэрнікаў (Сафін)
56:07 1: 3 — Савінаў (Крыскін)
56:24 1: 4 — Смураў (С.Маляўка)
56:38 1: 5 — Рэмезаў (Кіслы)
Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:
«Вельмі добры матч атрымаўся, мне ён спадабаўся, таму што праходзіў на добрых хуткасцях. Абедзве каманды хацелі і гулялі ў актыўны хакей, шмат было адзінаборстваў, сутыкненняў, руху. Таму матч глядзеўся добра. Рэалізавалі моманты, якія былі ў нас, калі мы павялі 2:0, але гаспадары не спыніліся і таксама працягвалі атакаваць — забілі гол. У прынцыпе гульня ў некаторым моманце выраўнавалася, таму што выдатна і актыўна гуляе „Ліда“. Гэта імпануе, калі хакей такі актыўны. Ну, а ў канцоўцы выдатна рэалізавалі моманты ў контратацы і закінулі добрыя галы. Хлопцаў з перамогай».
Турнірная табліца пасля матчу з «Лідай» выглядае наступным чынам:
Свой чарговы матч «Нёман» правядзе ў Гродне 25 верасня і будзе прымаць «Шахцёр».