У новым мікрараёне Каўбасіно ўзвядуць два гандлёвыя цэнтра. Будаваць іх будзе ААТ «Гроднажылбуд». Ужо вызначаны пляцоўкі пад будучыя аб’екты, распавёў «Вячэрняму Гродна» кіраўнік адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Алег Бялінскі.
— Каўбасіно — гэта ўезд у горад, таму мы зацікаўленыя, каб мікрараён быў прыгожым. У перспектыве поле перад мікрараёнам забудуюць шматпавярховікамі. Будзе развівацца кансервавы завод, які перайшоў «Беллакту», а разам з ім і транспартная інфраструктура, — дадаў кіраўнік адміністрацыі.
Яшчэ тры крамы з памяшканнямі грамадскага, сацыяльна-гарантаванага і бытавога абслугоўвання з’явяцца у 2019 годзе ў Паўднёвым-2, два гандлёвых аб’екта — у Паўднёвым-5, яшчэ адзін — у Вішняўцы-4. У 2020 годзе пад гандлёва-адміністрацыйныя аб’екты рэканструююць будынкі на вуліцы Шчорса і адкрыюць новы гандлёва-адміністрацыйны будынак на праспекце Касманаўтаў.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…