У Гродне з 21 верасня стартаваў чэмпіянат і першынства вобласці па турысцка-прыкладным шматбор'і ў тэхніцы горна-пешаходнага турызма. У спаборніцтвах прымае ўдзел больш за 100 спартсменаў.
Традыцыйна чэмпіянат стартаваў у цэнтры горада, у гэтым годзе у парку Жылібера. Там удзельнікам меўся быць асабісты старт на кароткай асабістай дыстанцыі. Але этап не адбыўся з-за зламанага бервяна. Арганізатары кажуць, што ў іх упершыню такое адбываецца. Бервяно было прывазное. Усе спартсмены былі са страхоўкай.
https://www.instagram.com/p/Bn_Ab8oBh5q/?taken-by=raslkulevich
У выніку спаборніцтвы перанеслі адразу на Крэйдавыя горы, там яны пройдуць да 23 верасня.
Лепшыя каманды са спаборніцтваў у Гродне адправяцца на першынства рэспублікі.