Адміністрацыйна-гандлёвы аб’ект плануюць пабудаваць на Вялікай Траецкай вуліцы. Гарвыканкам прапануе выказаць сваё меркаванне з гэтай нагоды. Грамадскае абмеркаванне будзе доўжыцца да 14 кастрычніка ўключна, піша «Вячэрні Гродна».
Паводле праекту паміж дамамі № 11 і 7 на Вялікай Траецкай плануюць узвесці трохпавярховы будынак з гандлёвымі памяшканнямі і офісамі. Гэта павысіць прывабнасць цэнтра горада і выніковасць эканамічнай дзейнасці ў вобласці. Пабудаваць новы будынак збіраюцца за 2018−2019 гады. Заказчык аб’екта — ТАА «Гарбудінжынірынг».
Свае заўвагі і прапановы можна накіраваць у гарвыканкам па адрасе плошча Леніна, 2/1 або на імэйлы info@gorod.grodno.by, а таксама ў ТАА «Гарбудінжынірынг»: 230 026, г. Гродна, Весёлая вул., 16, электронная пошта ooogsi@t*t.by.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…