Як развіваць рэгіёны, чым гродзенскі рэгіён адрозніваецца ад іншых, колькі IT-спецыялістаў тут працуе і чаму Гродна гэта самы канкурэнтаздольны беларускі горад пасля сталіцы — гэта абмяркоўвалі ўдзельнікі рэгіянальнай канферэнцыі KEF. У ёй удзельнічалі эксперты, навукоўцы, прадстаўнікі бізнесу і ўладаў.
Назва канферэнцыі - «Рэгіёны Беларусі: ад аднаўлення росту да развіцця канкурэнтаздольнасці». Дарэчы, Гродна і вобласць у плане канкурэнтаздольнасці сёння сярод лідараў, саступаючы толькі Мінску і Мінскай вобласці. Так, паводле Індэксу канкурэнтаздольнасці, які разлічвае даследчы цэнтр ІПМ, Гродна мінімальна адстае ад сталіцы. Таксама Гродзенскі рэгіён займае трэцяе месца ў краіне паводле ўзроўню ВУП на душу насельніцтва, саступаючы толькі Мінску і вобласці.
Сваю ролю ў эканамічным развіцці Гродзенскай вобласці грае наяўнасць межаў з дзвюма краінамі ЕС, кажа дырэктар Даследчага цэнтра ІПМ Аляксандр Чубрык. Гэта мае свае плюсы і мінусы.
«Прыгранічны бізнес — гандаль — хоць і не заўжды з’яўляецца легальным, пазітыўна адбіваецца на развіцці рэгіёну і дабрабыце яго жыхароў. Бо нават такая дзейнасць як кантрабанда для пэўнай часткі жыхароў рэгіёну — жыццёвая стратэгія і спосаб зарабіць грошай, хай і не зусім легальным шляхам. Гэта «бізнес на грані фолу».
[irp posts="84 018″ name="Меркаванні гродзенцаў: каб быць багатым — трэба мець сувязі і багатых бацькоў"]
Па выніках даследаванняў, якія прэзентавалі на KEF у Гродне, жыхары вобласці перакананыя, што каб стаць багатым — трэба каб былі сувязі і каб проста шанцавала. «Чым гэта не партрэт кантрабандыста?» — пытаецца Чубрык.
Ён адзначае, што для Гродзеншчыны рынкі ЕС больш даступныя, чым для ўсходніх рэгіёнаў. «Гэта большае разуменне рынкаў нават на банальным узроўні - разумення мовы і культуры. Таму калі ты працуеш тут, але на еўрапейскі рынак, гэта дае неблагія магчымасці ў бізнесе».
З іншага боку, блізасць да ЕС гэта выклік для рэгіёну. «Шмат людзей тут маюць Карту паляка, таму шмат людзей проста з’ехала, шмат хто працуе там і вяртаеццца, частка проста назірае за каньюнктурай і калі яна пагоршыцца, то гэтыя людзі лёгка могуць падняцца і з’ехаць».
Гэта вялікія рызыкі і ключавая задача рэгіёна, паводле Аляксандра, — пазбавіцца ўцечкі мазгоў.
Адзін з моцных бакоў Гродна — сфера IT. Восенню 2014 года з’явілася дарожная мапа па стварэнні філіялу Парку высокіх тэхналогій у Гродне. У рэканструкцыю будынкаў на Горкага, 1, дзе да 2009 года была вайсковая частка пагранкамітэту, ПВТ уклаў 3,5 мільёны долараў. Сёння ў гродзенскім ПВТ 14 кампаній-рэзідэнтаў, пяць з якіх зарэгістраваны ў Гродне.
У гродзенскім ПВТ працуе каля 1500 чалавек, іх сярэднемесячны заробак складае 2100 долараў. Яшчэ каля 500 ІТ-шнікаў у Гродне працуе ў фірмах па-за ПВТ. Агулам у горадзе каля 2000 праграмістаў. Гродна гэта адзіны горад у Беларусі, апроч Мінска, дзе ёсць філіял ПВТ.
Канферэнцыя арганізаваная Даследчым цэнтрам ІПМ пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза. Мясцовым партнёрам з’яўляецца ўстанова «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый».
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…