Вечарам 21 верасня невядомыя ў цэнтры Гродна пашкодзілі новую «сметніцу-джэнтльмена». Нагадаем, смеццевыя бакі ў выглядзе «джэнтльменаў» усталявалі ў цэнтры Гродна напярэдадні дня горада.
Сметніцы сталі падарункам гораду да дня нараджэння ад смеццесартавальнага завода. На іх напісаныя падзякі на рускай, беларускай, польскай, англійскай і кітайскай мовах. Яны з’явіліся ў раёне вуліц Савецкай, Ажэшкі і Давыда Гарадзенскага — агулам шэсць штук.