У суботу 22 верасня ВелаГродна запрашае веласіпедзістак горада сабрацца разам на стылёвую велапрагулку «Ледзі на веласіпедзе». Восень у Гродне — гэта прыгожа, давайце дадамо ёй яшчэ больш яркіх фарбаў!
Упрыгожвайце ровары кветкамі і стужкамі, апранайце любімыя паліто, капялюшы і пальчаткі! Кошык, сабачка, кветкі ў валасах, спадніца, джынсы, жакет, хусткі, шалікі - выберы для сябе зручны і прыгожы вобраз.
Акцыя пачнецца ў 12.00 у парку Жылібера, каля фотазоны ў выглядзе сэрца.
Пасля удзельніцы праедуць па цэнтры горада ад парка Жылібера, па вуліцы Савецкай, да драмтэатра, па набярэжнай Нёмана і будуць ладзіць фотасесіі напрацягу ўсяго маршрута.
Чакаем жанчын усіх узростаў! Бярыце з сабой сябровак, дачок, сясцёр і мам!
Сёлетняя акцыя праводзіцца ўжо другі раз. Як яна праходзіла летась паглядзіце ў нашым мінулагоднім матэрыяле:
[irp posts="35 631″ name="У Гродне ўпершыню прайшла акцыя Лэдзі на веласіпедзе""]
Мерапрыемства з’яўляецца часткай Еўрапейскага тыдня мабільнасці ў Гродне і праходзіць пры падтрымцы таварыства «Зялёная сетка».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…